У Кітаі павялічваюць укладанні ў аднаўляльныя рэсурсы.
У мінулым годзе Кітай паскорыў развіццё галіны “чыстай энергетыкі”, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Устаноўленая магутнасць аднаўляльнай энергіі перавысіла 700 млн кВт. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах энергетыкі КНР.
Кітай працягне стымуляваць рост нафтагазавай галіны ў гэтым годзе, павялічваць намаганні па разведцы і здабычы нафты і газу, а таксама пабудуе больш трубаправодаў і газасховішчаў.
Кітай прыняў шэраг мер па стымуляванні развіцця экалагічна чыстай энергетыкі, уключаючы будаўніцтва сонечных і ветраных электрастанцый, каб аднаўляльныя крыніцы энергіі пакрылі 20 працэнтаў энергетычных патрэбаў да 2030 года.
Каб дасягнуць гэтай мэты, КНР інвестуе значныя сродкі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і мае намер да 2020 інвеставаць у галіну 2,5 трыльёна юаняў (каля 373 млрд долараў).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya