УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну, які падазраецца ў атрыманні хабару (ч. 1 і 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта. [1]
Па дадзеных следства, мужчына атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці хабараў матэрыяльныя каштоўнасці і набываў выгады маёмаснага характару, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
У прыватнасці, за:
З санкцыі пракурора да падазраванага прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. На яго маёмасць, у тым ліку транспартны сродак, накладзены арышт.
Праводзяцца допыты работнікаў падатковай інспекцыі і індывідуальных прадпрымальнікаў. Канфіскавана і вывучаецца службовая дакументацыя, устанаўліваюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak