Колькасць загінулых у выніку паводак і апоўзняў, якія абрынуліся ў апошнія дні на інданезійскую правінцыю Папуа, дасягнула 77 чалавек. Пра гэта піша ТАСС [1].
Яшчэ 116 чалавек пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства. Выратавальныя аперацыі працягваюцца.
Ліўневыя дажджы працягваюцца ў рэгіёне з суботы 16 сакавіка. У нядзелю ўлады паведамлялі [2] пра 63 загінулых.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6227658
[2] http://zviazda.by/be/news/20190317/1552809833-smi-kolkasc-ahvyarau-pavodak-u-indanezii-uzrasla-da-63
[3] https://zviazda.by/be/tags/liuni
[4] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya