У двары прыватнага дома па вуліцы Галовічы ў 49-гадовага мясцовага жыхара пражывае сем сабак, паведамляе [1] УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У нядзелю днём два з іх выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць дварнякоў. Адзін з іх уцёк, а другі ўкусіў за кісць правай рукі, пасля чаго схаваўся. Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах ўбачыў сабаку, узяў сякеру і абухом нанёс жывёле некалькі смяротных удараў. Перакінуўшы сабаку праз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару гадаванца.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=12845
[2] https://zviazda.by/be/tags/sabaka
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna