Жыхарка выспы Лонг-Айлэнд, штат Нью-Ёрк, падала ў суд на мясцовыя могілкі за тое, што правалілася ў магілу бацькоў. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на выданне New York Post.
Джаан Кален (Joanne Cullen) сцвярджае, што падчас наведвання магілы бацькоў 19 снежня 2016 года яна атрымала "траўміруючы досвед".
Згодна з матэрыяламі справы, амерыканка нахілілася, каб паправіць стужку на пахавальным вянку, калі зямля пад яе нагамі прасела. Кален звалілася і разбіла галаву аб надмагільны камень. Ад спалоху і нечаканасці жанчына адскочыла назад і правалілася ў яму. Ёй даводзілася трымацца за надмагілле, каб не зваліцца яшчэ глыбей. Кален клікала на дапамогу, але ніхто не пачуў яе крыку - на могілках не было наведвальнікаў.
«Быць зацягнутым у магілу бацькоў падчас наведвання могілак халодным снежаньскім днём на адвячорку... Гэта вельмі палохала і траўматычна», - заявіў адвакат жанчыны Джозэф Перыні (Joseph Perrini). Ён дадаў, што разлічвае на кампенсацыю ў 5 мільёнаў долараў для 64-гадовай падабароннай.
Сама Кален запэўнівае, што ўвесь час пакутуе ад начных кашмараў і пасля таго, што здарылася, не наведвала магілу бацькоў і не плануе гэта рабіць.
Адвакат лічыць, што далакопы, якія закопвалі суседнюю магілу, пакінулі пад зямлёй паражніну. Менавіта ў яе і правалілася Кален. "Гэта жахліва, і такое не павінна здарацца ні з кім. Мы хочам пераканацца, што кіраўніцтва могілак і яго работнікі зрабілі высновы з сітуацыі. Мы хочам упэўніцца, што больш ніхто не пацерпіць", - падсумаваў Перыні.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/03/18/zhut/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha