У горадзе Утрэхце ў трамваі адкрылі страляніну па пасажырах, паведамляе Meduza [1]. Па дадзеных [2] галандскага выдання AD, страляніну вялі некалькі чалавек, якія ўцяклі з месца здарэння.
Некалькі пасажыраў атрымалі раненні. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль не паведамляецца. Праваахоўныя органы Нідэрландаў не выключаюць «тэрарыстычны матыў» злачынства.
Месца здарэння - недалёка ад прыпынку «Плошча 24 кастрычніка» - ачэплена паліцыяй, туды прыбылі брыгады хуткай дапамогі.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/03/18/v-utrehte-otkryli-strelbu-po-passazhiram-tramvaya-raneny-neskolko-chelovek?utm_source=website&utm_medium=push&utm_campaign=browser_news
[2] https://www.ad.nl/binnenland/live-meerdere-personen-openen-vuur-in-tram-in-utrecht-politie-houdt-rekening-met-terrorisme~aecd02d7/
[3] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy
[4] https://zviazda.by/be/tags/stralyanina