Непадалёк ад узбярэжжа Камчаткі ў снежні адбыўся буйны выбух метэарыта, паведамляе ВВС [1].
Выбух быў другім па велічыні за апошнія 30 гадоў, і саступае толькі выбуху метэарыта над Чалябінскам шэсць гадоў таму.
Выбух не адразу заўважылі, бо ён адбыўся над Берынгавым морам.
Магутнасць выбуху была ў 10 разоў большай, чым у атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму.
Ліндлі Джонсан, спецыяліст НАСА па абароне Зямлі ад пазаземных аб'ектаў, сказаў, што выбухі такога маштабу здараюцца толькі два-тры разы за 100 гадоў.
18 снежня, прыкладна апоўдні па мясцовым часе, метэарыт прабіўся ў атмасферу Зямлі з хуткасцю 32 кіламетра ў секунду, на круты траекторыі ў сем градусаў.
Метэарыт, памерам у некалькі метраў, выбухнуў ў 25,6 км над паверхняй Зямлі, з энергіяй ўдару ў 173 кілатоны.
"Энергія выбуху дасягнула 40% энергіі выбуху над Чалябінскам, але паколькі гэта адбылося на Берынгавым морам, у навіны гэты момант не трапіў", - кажа Кэлі Фаст, спецыяліст НАСА па калязямных аб'ектах.
Паводле яе слоў, той факт, што вялікая частка Зямлі пакрыта вадой, абараняе чалавецтва ад такіх выбухаў.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-47612240
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosmas