80 гадоў таму найбуйнейшы ў нашай краіне тэатр – оперы і балету – сустрэў гледачоў прэм'ерай "Міхась Падгорны" і новенькім уласным будынкам. Спецыяльна да юбілейнай даты тэатр абвясціў для сваіх гледачоў творчы конкурс. Цягам тыдня неабходна было адпраўляць у любую сацыяльную сетку цікавыя здымкі з выявай будынка Вялікага тэатра і хэштэгамі #Дому_80 [1] #БТБ_80 [2] #Вялікаму_80 [3].
Як паведаміла вядучы рэдактар аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч, пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі запрашальнікаў на 2 асобы сталі Валерыя Захарава, Сяргей Панкавец і Ірына Папкова. Менавіта яны 26 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, змогуць трапіць на традыцыйны Вечар беларускай культуры, а таксама ўбачыць і пачуць нацыянальную беларускую оперу "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота bolshoibelarus.by
Спасылкі
[1] https://vk.com/feed?section=search&q=%23%D0%94%D0%BE%D0%BC%D1%83_80
[2] https://vk.com/feed?section=search&q=%23%D0%91%D0%A2%D0%91_80
[3] https://vk.com/feed?section=search&q=%23%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%83_80