У Мазыры кіроўца пасігналіла пешаходу, які пераходзіў праезную частку перад аўтамабілем, а ён у адказ разбіў лабавое шкло Renault, інфармуе ТКМ [1].
Здарэнне адбылося напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Мужчына пасля нападу на аўтамабіль, пайшоў па сваіх справах. Кіроўца кінулася за ім і дагнала. Аднак мужчына яе брудна аблаяў і сышоў. Міліцыя шукае хулігана, які трапіў на відэа.
Спасылкі
[1] http://tkm.by/2019/03/miliciya-ishhet-xuligana/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuryoznyya-vypadki