Кіраўнік палаты абшчын заявіў, што ў дагавор аб Брэксіце неабходна ўнесці змены. У іншым выпадку галасаваць за той жа законапраект нельга, лічыць Джон Беркау, піша DW [1].
Ніжняя палата брытанскага парламента не можа зноў вынесці на галасаванне тую ж самую дамову па Брексіце. Пра гэта ў панядзелак, 18 сакавіка, заявіў кіраўнік палаты абшчын Джон Беркау. Паводле яго слоў, калі ў дагавор аб выхадзе краіны з Еўрасаюза не ўнесці змены, гэта будзе супярэчыць закону 415-гадовай даўніны. Згодна з ім, адзін і той жа законапраект не можа быць унесены на галасаванне на працягу аднаго і таго ж тэрміну паўнамоцтваў парламента.
Прадстаўніца брытанскага ўрада заявіла ў інтэрв'ю DPA, што Беркау загадзя не інфармаваў кабінет міністраў пра свой пункт гледжання. Кіраўнік палаты абшчын ужо прыняў некалькі рашэнняў, якія не спадабаліся многім прыхільнікам жорсткай лініі Брэксіту. Беркау абвінавачваюць ў "празмерна сяброўскіх" дзеяннях ў дачыненні да ЕС. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск пакуль не пракаментавалі заяву Беркау.
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%BF%D0%BE-%D0%B1%D1%80%D0%B5%D0%BA%D0%B7%D0%B8%D1%82%D1%83-%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%83%D1%82-%D0%BE%D1%82%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%82%D1%8C-%D0%B8%D0%B7-%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0-415-%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BD%D0%B5%D0%B9-%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/a-47970002
[2] https://zviazda.by/be/tags/breksit
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyhad-vyalikabrytanii-z-es