У Баранавічах стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада. Працоўная акцыя будзе доўжыцца да 30 красавіка, паведамілі БЕЛТА [1] ў гарадской ЖКГ.
У парадак пасля зімы будуць прыведзены гарадскія вуліцы і двары, скверы і паркі, месцы масавага адпачынку ля вады, воінскія пахаванні і мемарыялы. Запланавана выканаць 2,8 тыс. кв.м ямачнага рамонту дарог, а таксама грэйдзіравання гравійных вуліц. Прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання, працоўныя калектывы ўстаноў і арганізацый ачысцяць ад смецця замацаваныя тэрыторыі.
Падчас месячніка асаблівы акцэнт робіцца на азеляненні горада. Значная частка насаджэнняў з'явіцца на дваровых тэрыторыях, будуць уладкаваны новыя рэкрэацыйныя зоны. У прыватнасці, у мікрараёне Бараўкі закладуць парк сямейных дрэў, удзельнікі акцыі высадзяць 20 саджанцаў чырвонага дуба. У ваенным гарадку, у межах вуліц Заслонава і Ракасоўскага, у красавіку уладкуюць алею авіятараў. На пустым раней участку пасадзяць каштаны, чаромху, іглічныя і квітнеючыя дэкаратыўныя хмызнякі. Плануецца, што новы сквер упрыгожыць і вуліцу Бадака. Там высадзяць 300 бяроз і 200 соснаў. Усяго на працягу года ў Баранавічах намечана высадзіць каля 1,6 тыс. дрэў і больш за 3 тыс. хмызнякоў.
У гарвыканкаме запрасілі мясцовых жыхароў прыняць актыўны ўдзел у месячніку, каб як мага больш людзей маглі ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/regions/view/novye-zelenye-zony-pojavjatsja-v-baranovichah-vo-vremja-mesjachnika-po-blagoustrojstvu-340471-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/mesyachnik-pa-dobrauparadkavanni-i-azelyanenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/mesyachnik-pa-dobrauparadkavanni