Вучань ў Осла падазраецца ў раненні чатырох супрацоўнікаў школы, паліцыя неўзабаве затрымала нападніка, паведамляе ria.ru [1] са спасылкай на Twitter [2] паліцыі.
"Медыцынская дапамога спатрэбілася чатыром супрацоўнікам школы. На тэрыторыі навучальнай установы знаходзяцца паліцэйскія патрулі, праводзіцца апытанне сведак", - гаворыцца ў паведамленні.
Крыху пазней паліцэйскія паведамілі, што нападнік затрыманы, параненым аказваецца дапамога.
Як удакладняе тэлекампанія NRK са спасылкай на паліцыю, нападнік - вучань школы, які пагражаў настаўніку нажом. Паведамленне пра гэта паступіла ў паліцыю каля 9 раніцы па мясцовым часе (11.00 па Мінску). Паліцыя неадкладна выехала ў навучальную ўстанову і хутка затрымала вучня.
Інцыдэнт, па дадзеных тэлекампаніі, адбыўся на кухні школьнай сталовай. "На кухні ляжала мноства нажоў. Калі мы даведаліся, што маленькі хлопчык завалодаў нажом, мы не маглі пакінуць гэтую сітуацыю па-за ўвагай і палічылі яе сур'ёзнай і пагрозлівай", - паведаміў тэлекампаніі прадстаўнік паліцыі Арве Рэтэруд.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190319/1551923287.html
[2] https://twitter.com/oslopolitiops
[3] https://zviazda.by/be/tags/narvegiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne