Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці мужчыны, знойдзенага ў машыне ў Астравецкім раёне, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Цела 40-гадовага жыхара Астраўца было знойдзена ў яго ўласным аўтамабілі 11 сакавіка. "Знешніх прыкмет, якія паказваюць на крымінальны характар смерці, няма", - адзначыў Сяргей Шаршаневіч.
Для высвятлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-ostrovetskom-rajone-obnaruzhili-v-mashine-telo-muzhchiny-340591-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc