Надзвычайнае здарэнне адбылося 19 сакавіка прыблізна каля 18 гадзін, паведамляе "Ранак" [1]. У адной з кватэр дома ў мікрараене Маладзёжны пачаўся пажар.
Загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку.
На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася дзіця без нагляду дарослых, дзяўчынка 2008 года нараджэння. Малая не разгубілася і паклікала на дапамогу суседзяў.
Дарослыя справіліся з узгараннем самастойна, яшчэ да прыезду ратавальнікаў.
Медыкі «хуткай дапамогі» агледзелі дзіцяці. На шчасце, дзяўчынка не пацярпела.
Спасылкі
[1] https://www.ranak.me/2019/03/19/v-svetlogorske-zagorelsa-giroskuter/
[2] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar