У Гродне пацярпела дзяўчынка. Каля дзвюх гадзін ночы 20 сакавіка яна паступіла ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу з прыкметамі атручэння чадным газам, паведамляе МНС [1].
Дзяўчынка 2005 года нараджэння жыве з бацькамі ў прыватным жылым доме. Яе знайшоў бацька, дзіця ляжаў без прытомнасці на падлозе каля душавой кабінкі ў памяшканні ваннай пакоі, дзе ўсталяваны газавы двухконтурны ацяпляльны кацёл.
"Стан дзяўчынкі цяжкі. Прычына атручвання высвятляецца", - праінфармавалі ў МНС.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/249046/?sphrase_id=174889&_ga=2.221047192.1244474126.1553061051-259600558.1526651887
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/chadny-gaz-0