Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў абвінавачаны ў хабарніцтве старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, перадае [1] сайт МУС.
Мужчыну затрымалі ў Мінскім раёне пасля атрымання чатырох тысяч долараў. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў чыноўніку перадала індывідуальны прадпрымальнік.
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Мінгарвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 (дача хабару ў буйным памеры) КК РБ.
Спасылкі
[1] http://www.mvd.gov.by/main.aspx?guid=48275
[2] https://zviazda.by/be/tags/habarnictva-0