Старшыня Сената парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у якасці часовага выконваючага абавязкі Прэзідэнта краіны прынёс прысягу народу Казахстана, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на агенцтва КАЗІНФАРМ.
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка выступіў у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў і заявіў [2] аб складанні з сябе паўнамоцтваў Прэзідэнта. На астатні тэрмін паўнамоцтвы Прэзідэнта Казахстана пераходзяць да старшыні Сената Касым-Жамарту Такаеву з моманту прынясення ім прысягі.
Згодна з артыкулам 48 Канстытуцыі Казахстана "ў выпадку датэрміновага вызвалення або адхілення ад пасады Прэзідэнта Казахстана, а таксама яго смерці паўнамоцтвы Прэзідэнта рэспублікі на астатні тэрмін пераходзяць да старшыні Сената парламента". Таксама ў Канстытуцыі адзначаецца, што асоба, якая прыняла на сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта рэспублікі, складае з сябе паўнамоцтвы старшыні Сената.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/kasym-zhamart-takaeu-prynes-prysjagu-narodu-kazahstana-76632-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190319/1553005792-prezident-kazahstana-nursultan-nazarbaeu-syshou-u-adstauku
[3] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[4] https://zviazda.by/be/tags/kasym-zhamart-takaeu
[5] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan