Дакументаліста Андрэя Куцілы апошнім часам прыемна шмат. Не паспелі мы даведацца пра перамогу яго карціны Summa на кінафестывалі IDFA ў Амстэрдаме, апублікаваць інтэрв’ю [4] з рэжысёрам і паглядзець той жа фільм на кінафоруме ZagrebDox у Харватыі, як маем нагоду паведаміць чарговую навіну. Карціна аўтара “Стрыптыз і вайна” афіцыйна адабраная ў конкурсную праграму прэстыжнага паўночнаамерыканскага кінафестывалю Hot Docs у Таронта.
Яна расказвае пра сумеснае жыццё ў адной кватэры дзядулі, падпалкоўніка авіяцыі ў адстаўцы, і ўнука-стрыптызёра. Пакуль дзядуля настаўляе піянераў, унук рэпеціруе эратычны танец, калі першы красуецца ў медалях, другі бярэ з сабой сэксуальны сцэнічны касцюм. Дзядуля жыве савецкімі ідэаламі, а ўнук далікатна ім супрацьстаіць.
Фільм [5], што спрабуе даследаваць, як у сучаснай Беларусі сумяшчаюцца ўплывы савецкай эпохі і натуральныя перамены незалежнага перыяду, здымаўся чатыры гады. Пошук фінансавання з аднаго боку замарудзіў працу над праектам, але ў той жа час дазволіў аўтарам убачыць важныя змены ў жыцці сваіх герояў.
“Стрыптыз і вайна” – напэўна, найцікавейшая работа аўтара і найважнейшая з пункту гледжання пошуку нашага калектыўнага свядомага.
На кінафестывалі ў Таронта, як пазначана на сайце Hot Docs, адбудзецца паўночнаамерыканская прэм’ера “Стрыптызу і вайны” – першы паказ прыпадае на 26 красавіка. Значыць, нам яшчэ давядзецца даведацца, дзе пройдзе менавіта сусветная прэм’ера карціны.
Ірэна КАЦЯЛОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/irena-kacyalovich-0
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] http://zviazda.by/be/news/20190222/1550851871-andrey-kucila-u-paraunanni-z-igravym-dakumentalnae-kino-nesumlennae
[5] http://zviazda.by/be/news/20180330/1522427089-u-belarusi-znyali-film-pra-dzyadulyu-aficera-i-unuka-stryptyzyora
[6] https://zviazda.by/be/tags/kino