19 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на Дабрамыслянскім вадасховішчы каля вёскі Арцёмава Лёзненскага раёна на крызе знаходзіцца мужчына, паведамляе сайт МНС [1]. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, пацярпелы знаходзіўся на адлегласці каля 100 метраў ад берага.
Ратавальнікі пры дапамозе дошкі, лесвіцы-палкі і канца Аляксандрава вынялі мужчыну на бераг і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Высветлілася, што мужчына пайшоў на рыбалку і ў нейкі момант, знаходзячыся на возеры, праваліўся пад лёд. Затым ён змог самастойна выбрацца на крыгу, адкуль яго і выратавалі работнікі МНС.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/249084/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns