Кіраўнік брытанскага ўрада Тэрэза Мэй накіравала старшыні Еўрапейскага савета Дональду Туску просьбу аб пераносе тэрмінаў Brexit на 30 чэрвеня, піша meduza.io [1].
Пра гэта Мэй абвясціла падчас выступу ў парламенце, падкрэсліўшы, што мае намер завяршыць выхад краіны з ЕС "не пазней за 30 чэрвеня" і не плануе прасіць улады Еўрасаюза аб новым пераносе даты.
Мэй таксама дала зразумець, што Brexit можа быць завершаны і да 30 чэрвеня. Як заявіла прэм'ер-міністр, яна мае намер пазбегнуць удзелу краіны ў выбарах у Еўрапарламент, якія пройдуць 23-26 мая. Пра тое, што Вялікабрытанія павінна выйсці з ЕС да выбараў, абвясціў і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/03/20/premier-ministr-velikobritanii-poprosila-es-otsrochit-brekzit-do-30-iyunya
[2] https://zviazda.by/be/tags/brexit
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tereza-mey