Пракуратура Брэста накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара, які на выкрадзеныя сродкі купіў віртуальны танк для анлайн-гульні, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры [1] Брэсцкай вобласці.
Высветлілася, што абвінавачаны знайшоў банкаўскую карту і замест таго, каб вярнуць яе ўладальніку або перадаць у банк, вырашыў ёю скарыстацца. З выкарыстаннем рэквізітаў законнага ўладальніка карты ён купіў сабе віртуальны танк ў камп'ютарнай анлайн-гульні.
У выніку жыхар Брэста абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, звязаным з несанкцыянаваным доступам да яе.
Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Спасылкі
[1] http://www.prokuratura.gov.by/ru/info/novosti/nadzor-za-resheniyami-po-ugolovnym-i-grazhdanskim-delam/na-pokhishchennye-sredstva-kupil-virtualnyy-tank-dlya-onlayn-igry-prokuratura-g-bresta-napravila-ugo/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tanki
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh