Апеляцыйны суд у Гаазе прысудзіў да пажыццёвага зняволення першага прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Радавана Караджыча, паведамляе Meduza [1] са спасылкай на Reuters.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) у Гаазе 24 сакавіка 2016 года прызнаў былога лідара баснійскіх сэрбаў вінаватым па 10 з 11 пунктаў абвінавачвання ў злачынствах у Босніі і Герцагавіне ў ходзе ўзброенага канфлікту 1992-1995 гадоў, у тым ліку ў этнічных чыстках, масавай дэпартацыі людзей і генацыдзе ў Срэбраніцы. Караджыч быў асуджаны на 40 гадоў турэмнага зняволення, у тым жа годзе абарона экс-прэзідэнта Рэспублікі Сербскай падала апеляцыю.
Абвінавачванне запатрабавала на слуханнях у красавіку 2018 года пажыццёвага зняволення для Караджыча.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/03/20/gaagskiy-sud-prigovoril-radovana-karadzhicha-k-pozhiznennomu-zaklyucheniyu?utm_source=website&utm_medium=push&utm_campaign=browser_news
[2] https://zviazda.by/be/tags/yugaslaviya