Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленнем [1] на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Аб гэтым піша БЕЛТА [2] са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190320/1553066929-kasym-zhamart-takaeu-prynyos-prysyagu-narodu-kazahstana
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-kasym-zhomarta-tokaeva-s-vstupleniem-v-dolzhnost-prezidenta-kazahstana-340781-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/kasym-zhamart-takaeu