20 сакавіка ў службу выратавання Верхнядзвінскага раёна паступіла паведамленне аб тым, што на Асвейскім возеры ў палонку праваліўся мужчына. Ён знаходзіўся на адлегласці каля 20 метраў ад берага, гаворыцца на сайце МНС Беларусі [1].
69-гадовага мужчыну вынялі з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне". Пенсіянера шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя.
Як высветлілася пазней, мужчына выйшаў на лёд з мэтай аматарскай лоўлі рыбы і рухаючыся па возеры праваліўся ў палонку.
З павышэннем тэмпературы паветра выхад на лёд становіцца вельмі небяспечным і чарговы паход на вадаём можа скончыцца трагічна, папярэджваюць у МНС.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/249255/?_ga=2.50421482.273794450.1553147761-1816077298.1544169303
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyod
[3] https://zviazda.by/be/tags/rybalka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/pravalicca