Выбух прагрымеў у чацвер на захадзе Кабула падчас святкавання Наўруза (святкаванне пачатку новага года). Як піша ТАСС [1], выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.
Як паведаміў тэлеканал TOLOnews у сваім Twitter са спасылкай на медыцынскіх работнікаў, у выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ 14 атрымалі раненні.
Наўруз - свята, якое азначае пачатак новага года і наступ дня веснавога раўнадзенства. Штогод яго адзначаюць у сярэднім каля 300 млн чалавек у розных краінах Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Каўказа.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6241719
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kabul-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/teraryst