23 сакавіка з 12.00 да 21.00 пад купалам ГЦ "Сталіца" ў Мінску адбудзецца "Нацыянальная кваліфікацыя Рэспублікі Беларусь па брэйкінгу". Пра гэта паведамілі ў ГА "Беларуская федэрацыя брэйк-данса".
У мерапрыемстве прымуць удзел каля 200 чалавек. Ацэньваць выступленне прэтэндэнтаў будзе прафесійнае журы.
Прадугледжаны намінацыі: "сола, дзеці да 10 гадоў (уключна)"; "сола, дзеці да 15 гадоў (уключна)"; "сола, дзяўчыны 16+"; "сола, хлопцы 16+".
Заняўшыя першыя месцы ў намінацыях "сола, дзяўчыны 16+ (адбор)", " сола, хлопцы 16+ (адбор)" трапляюць у афіцыйную зборную каманду Рэспублікі Беларусь па брэйкінгу і 23 чэрвеня будуць прадстаўляць нашу краіну на Чэмпіянаце свету ў Кітаі.
23 чэрвеня 2019 года ў Кітаі (горад Нанкін) адбудзецца першы ў гісторыі афіцыйны Чэмпіянат свету па брэйкінгу. Па рэгламенце правядзення сусветнага форуму кожная краіна адпраўляе двух хлопцаў 16+ і двух дзяўчат 16+ для спаборніцтваў па сістэме 1 на 1.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/breyk-dans
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu