Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 15 сакавіка 2019 года нумар 6 скарэкціравала сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Згодна з пастановай сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год складзе 106,1% замест устаноўленых раней 106,8%.
Таксама ўстаноўлены адпаведны паказчык на 2021 год - 105,8%.
Сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на бягучы год складае 107,3%.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-skorrektirovan-prognoznyj-indeks-tsen-v-stroitelstve-na-2020-god-340788-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[3] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/indeks-cen