20 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што адбыўся разрыў ацяпляльнага катла і абвальванне канструкцый кацельні на тэрыторыі дома культуры ў вёсцы Хорастава Салігорскага раёна, гаворыцца на сайце МНС Беларусі [1].
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адбылося разбурэнне будынка кацельні без далейшага гарэння. Качагар у момант выбуху знаходзіўся на тэрыторыі і займаўся нарыхтоўкай дроў, ён не пацярпеў.
Пазней у ходзе высвятлення абставінаў стала вядома, што пры правядзенні электрамантажных работ у доме культуры кацельня была абясточаная. Папярэдне, у выніку прыпынку вадзяной помпы ў працуючым катле спынілася цыркуляцыя вады, што і прывяло да яго разрыву. Былі пашкоджаны сцены, перакрыцце і дах будынка кацельні. Пацярпелых няма.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/249292/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar