21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень лясоў. Свята было абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Галоўная яго мэта — аб’яднаць зацікаўленае грамадства ў вырашэнні праблем, звязаных з захаваннем лесу і змякчэннем наступстваў глабальнага змянення клімату.
У Мінлясгасе нагадалі, што ў Рэспубліцы Беларусь лясы з'яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багаццяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння яе эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.
Толькі ў мінулым годзе арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі лесааднаўленне і лесаразвядзенне былі праведзены на агульнай плошчы 41,2 тысячы гектараў, у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу закладзена 34,8 тысячы гектараў новых лясоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-lesu
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas