Яе мэта — збор сродкаў на завяршэнне рамонту старога лячэбнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, піша раённая газета «Крычаўскае жыццё».
Значныя сродкі з бюджэту накіроўваюцца на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя раёна. Дзякуючы гэтаму з'явіўся новы лячэбна-дыягнастычны корпус, адрамантаваная частка старога лячэбнага корпуса. Праводзіцца пастаянная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і аснашчэнні новым, сучасным абсталяваннем аддзяленняў установы аховы здароўя раёна.
Завяршэнне рамонту старога лячэбнага корпуса дазволіць, напрыклад, аднавіць работу радзільна-гінекалагічнага аддзялення. У старым лячэбным корпусе таксама плануецца ўстанавіць камп'ютарны тамограф, што дазволіць палепшыць якасць медыцынскіх паслуг, адпадзе неабходнасць паездак у абласны цэнтр.
Журналісты раёнкі заклікаюць чытачоў ахвяраваць хоць бы невялікую суму грошай на рамонт старога лячэбнага корпуса, ад чаго выйграюць усе жыхары Крычаўшчыны.
Па звестках на 14 сакавіка гэтага года, на дабрачынным рахунку — 1721 рубель. Значную суму пералічыў калектыў раённага выканаўчага камітэта (775 рублёў). Зрабілі свой унёсак і калектывы СШ № 8, ясляў-сада № 19, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук». Не засталіся ўбаку і жыхары горада: двое ахвяравалі па 100 рублёў, адзін — 85... Кожнае ахвяраванне набліжае ўвядзенне ў эксплуатацыю старога лячэбнага корпуса. Збор сродкаў працягваецца.
Сродкі можна пералічыць на дабрачынны рахунак BY34AKBB36420007723877300000, адкрыты ў філіяле 714 ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК AKBBBY21714, УНП 700087775.
Адрамантуем бальніцу разам! Гэта будзе годны падарунак усім жыхарам Крычаўшчыны і малой радзіме.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne