Пентагон запланаваў ў 2023 годзе выпрабаваць на калязямной арбіце нейтронную зброю, прызначаную для перахопу балістычных ракет, піша lenta.ru [1].
Выданне адзначае, што адпаведнае фінансаванне прадугледжана праектам бюджэту на 2020 фінансавы год. Такім чынам ЗША плануюць супрацьстаяць магчымасцям Кітая, Расіі, Паўночнай Карэі і Ірана па знішчэнні спадарожнікаў на калязямной арбіце.
Defense One нагадвае, што пучковаая зброя BEAR (Beam Experiments Aboard a Rocket) у 1989 годзе паспяхова выпрабавана ў космасе, а да гэтага часу вырашана задача памяншэння габарытаў ўстаноўкі.
Выданне піша, што намечанае выпрабаванне не супярэчыць Дамове аб космасе, заключанай у 1967 годзе, паколькі нейтронная гармата не з'яўляецца зброяй масавага знішчэння.
У жніўні 2018 года былы кіраўнік камандавання касмічнай і супрацьракетнай абароны Арміі ЗША генерал-лейтэнант у адстаўцы Дэвід Ман заявіў, што краіна мае тэхналогію, якая дазваляе ствараць далёкадзеючы нейтронны прамень.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/03/21/nb/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zbroya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha