На пачатку тыдня ў Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, для слухачоў акадэміі была арганізавана экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з дзейнасцю Савета Рэспублікі, працэдурай галасавання пры правядзенні пасяджэнняў.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна праінфармавала аб рабоце, якая праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным забеспячэнні Віктар Сірэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў расказалі аб дзейнасці сваіх камісій, законапраектах, якія разглядаюцца, а таксама адказалі на пытанні слухачоў акадэміі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne