Мінчанка, якая два месяцы праляжала ў коме пасля сур'ёзнай аварыі [1] пад Радашковічамі, змагла нарадзіць на свет здаровае дзіця. Пра гэта паведамілі ў эфіры АНТ [2] у чацвер.
Галоўны спецыяліст аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна распавяла, што працэнт выпадкаў ўсёй сусветнай практыкі, калі цяжарнасць у пацярпелай у ДТЗ заканчваецца шчасліва, меншы за 0,5. Дадзеную пацыентку аднаўлялі не ў адной сталічнай арганізацыі аховы здароўя. Працу вяла цэлая каманда спецыялістаў. Далей дзяўчыне трэба прайсці курс рэабілітацыі.
Нагадаем, у аварыю 26-гадовая Калерыя Стэфаненка трапіла ў лістападзе мінулага года. У машыну, дзе з ёй ехаў 1,5-аднагадовы сын, заехаў іншы аўтамабіль. Ахвярамі той аварыі сталі чатыры чалавекі, яшчэ пецярых адвезлі ў рэанімацыю. Калі адбылося ДТЗ, дзяўчына была на пятым месяцы цяжарнасці. Яна атрымала найцяжэйшыя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу хуткай дапамогі. Два месяцы Калерыя была непрытомная. Аднак медыкі выратавалі не толькі жанчыну, але і яе не народжанае на той момант немаўля.
На мінулым тыдні на свет з'явілася дзяўчынка вагай у 3,2 кілаграма. Ёй далі імя Аліса.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181028/1540718938-chatyry-chalaveki-zaginuli-u-dtz-pad-radashkovichami
[2] http://ont.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycyna