Да II Еўрапейскіх гульняў сталіцу ўпрыгожаць 11 тысяч малых архітэктурных формаў, паведаміла «Мінск-Навінам» [1] кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
- Месцы спаборніцтваў, пражывання гасцей і спартсменаў, фан-зоны будуць адзначаны тэматыкай і сімволікай II Еўрапейскіх гульняў, - сказала Анжаліка Пузанкова. - Напрыклад, уздоўж велатрасы ўсталююць створаныя з раслін фігуры спартсменаў на двухколавым транспарце, а таксама МАФ-велапаркоўкі ў выглядзе сцен з зеляніны. За імі - стылізаваныя ровары з кветкавымі кашпо. Там жа можна паставіць і рэальныя, а заадно адпачыць побач на лавачцы.
Па словах Анжалікі Пузанковай, падобныя аб'екты ўжо майструюць на пр. Пераможцаў, вул. Захарава і Прытыцкага. А месцы, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па стральбе, упрыгожаць стэнды з жывых кветак з эмблемамі розных відаў спорту.
На ўездах у горад і каля спартыўных збудаванняў сімволіка II Еўрапейскіх гульняў ужо з'явілася. Плануецца ўсталяваць і талісман - лісяня Лёсіка каля стадыёна «Дынама», на скрыжаванні МКАД і вуліцы Прытыцкага, Магілёўскай шашы, Лагойскага тракта, праспектаў Дзяржынскага і Незалежнасці (у Першамайскім раёне ў маскоўскім кірунку).
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-ko-ii-evropeyskim-igram-ustanovyat-11-tyis-malyih-arhitekturnyih-form/
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019