Знакамітая лонданская гадзіннікавая вежа Біг-Бэн памяняе колер, паведамляе ABC News [1].
Як адзначаецца, колер цыферблата вернецца да свайго першапачатковага выгляду і стане залаціста-сінім, якім ён быў у 1859 годзе.
«Было неверагодна займальна паступова аднаўляць знешні выгляд вежы, які мяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, і мы вельмі ўсхваляваныя тым, што зможам убачыць арыгінальную каляровую схему, якая зноў паўстане перад сучасным Лонданам», - распавялі суразмоўцы ABC News, якія працавалі над праектам рэканструкцыі.
У дадзены момант помнік архітэктуры знаходзіцца на капітальным рамонце, які завершыцца да 2021 года. Кошт рэканструкцыі ацэньваецца ў $80 млн. На рамонце знаходзяцца тры цыферблаты з чатырох.
Спасылкі
[1] https://abcnews.go.com/International/big-ben-turns-blue/story?id=61837416&cid=clicksource_4380645_null_headlines_hed
[2] https://zviazda.by/be/tags/londan
[3] https://zviazda.by/be/tags/big-ben