Невядомы ў масцы ўварваўся ў аддзяленне аднаго з банкаў на поўначы Масквы і паспрабаваў абрабаваць яго, пагражаючы пісталетам, паведамляе РБК [1] са спасылкай на прэс-службу ГУ МУС па Маскве.
Мужчына ў масцы і акулярах увайшоў у банк і пачаў патрабаваць з супрацоўнікаў грошы. Калі даведаўся, што аддзяленне не працуе з наяўнымі, сышоў ні з чым.
Следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 162 КК РФ (разбой, учынены групай асоб па папярэдняй змове, з ужываннем зброі або прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў са штрафам у памеры 1 млн рублёў.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/finances/22/03/2019/5c9479119a7947cb5fa431ca?from=from_main
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva