Міжнародная група астраномаў выявіла новыя структуры ў Млечным шляху, чыё паходжанне пакуль застаецца невядомым. Гэтыя ўтварэнні, якія нагадваюць трубы, былі названыя «комінамі», яны звязаны з бурбалкамі Фермі - двума гіганцкімі абласцямі слабога рэнтгенаўскага выпраменьвання, якія ляжаць па абодва бакі ад плоскасці галактыкі. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на выданне Science News.
Структуры былі знойдзены з дапамогай касмічнага рэнтгенаўскага тэлескопа XMM-Newton. У шырыню яны дасягаюць каля 300 светлавых гадоў, даюць больш яркае рэнтгенаўскае выпраменьванне і знаходзяцца паблізу плоскасці галактыкі. Па словах навукоўцаў, аб'екты ўяўляюць сабой «выхлапныя адтуліны», праз якія энергія з цэнтра Млечнага Шляху выцякае да бурбалак Фермі. Аднак паходжанне гэтых труб пакуль застаецца невядомым.
Бурбалкі Фермі былі ўпершыню апісаны ў 2010 годзе. Іх дыяметр складае 25 тысяч светлавых гадоў, што параўнальна з памерам невялікі галактыкі. У 2011 годзе астраномы выказалі здагадку, што яны паўсталі дзякуючы актыўнасці Стральца А - звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры нашай галактыкі. Паводле гіпотэзы, калі Стралец захоплівае зорку, частка матэрыялу выкідваецца ў прастору ў выглядзе пратонаў, якія бамбяць міжзоркавы газ, прымушаючы яго выпраменьваць электроны. Электроны ў сваю чаргу выпускаюць фатоны ў рэнтгенаўскім дыяпазоне.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/03/22/milky_way/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosmas