Над праектам будаўніцтва верталётнай пляцоўкі на тэрыторыі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі зараз працуюць спецыялісты, паведаміў журналістам 22 сакавіка галоўны ўрач БСМП Андрэй Барысаў, паведамляюць «Мінск-Навіны» [1].
- У бягучым годзе прыступім да будаўніцтва верталётнай пляцоўкі. Яна размесціцца каля будынку прыёмнага аддзялення, - адзначыў Андрэй Барысаў.
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Мінска - найбуйнейшая клініка краіны па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі. Толькі за суткі ў прыёмнае аддзяленне бальніцы паступаюць 250-300 пацыентаў, 92% з іх - экстранныя.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vertoletnuyu-ploshhadku-v-bsmp-nachnut-stroit-v-2019-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycyna