Аварыя адбылася каля вёскі Славонаў ў акрузе Наход.
"На дадзены момант я магу толькі пацвердзіць, што верталёт разбіўся і выбухнуў. У мяне пакуль няма больш падрабязнай інфармацыі, у тым ліку пра тое, каму належаў верталёт", - заявіў прэс-сакратар паліцыі Ондржэй Мараўчык, паведамляе 420on.cz [1].
Па дадзеных СМІ, чатырохмясцовы верталёт належаў прыватнай кампаніі і ў ім знаходзіліся два чалавекі.
Мэр Славонава Міхал Суханек распавёў, што верталёт разбіўся пасярод поля, прыкладна за 200 метраў ад апошняга жылога дома ў вёсцы. «Я чуў ад людзей, што паветранае судна кружыла на вялікай вышыні, а затым рэзка ўпала ўніз. Гэта здарылася каля 09:40», - сказаў Суханек.
Спасылкі
[1] https://420on.cz/news/people/56987-v-chehii-upal-vertolet-i-nachal-goret
[2] https://zviazda.by/be/tags/chehiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne