Доступ да сеткі прадаставіў інфраструктурны аператар beCloud. Першымі скарыстацца перадачай дадзеных у сетках чацвёртага пакалення змаглі абаненты VELCOM у Мінску, Мінскім раёне, а таксама ў Гомелі. У прысталічным рэгіёне 4G ахоплены Бараўляны, Гатава, Ждановічы, Калодзішчы, Калядзічы, Азярцо, Астрашыцкі гарадок, Прылукі, Ратамка, Самахвалавічы, Сеніца, Смалявічы, Стайкі, Тарасава, Фаніпаль і іншыя населеныя пункты. Забяспечваюць 4G 530 базавых станцый. Ёмістасць сеткі LTE будзе павялічвацца, а тэрыторыя пакрыцця — пашырацца.
Абаненты VELCOM усіх тарыфных планаў, уключаючы архіўныя, змогуць выкарыстоўваць інтэрнэт-трафік, знаходзячыся ў зоне пакрыцця 4G-сеткі, без спагнання дадатковай платы.
Важнай умовай выкарыстання мабільнага інтэрнэту у сетцы 4G з'яўляецца наяўнасць прылады (смартфона, планшэта, USB-мадэма ці Wi-Fi-роутэра) і SIM-карты, якія падтрымліваюць стандарт перадачы дадзеных 4G. Абаненты VELCOM, у якіх і мабільная прылада, і SIM-карта падтрымліваюць новы стандарт, пры знаходжанні ў зоне пакрыцця 4G убачаць адпаведнае абазначэнне на экранах сваіх смартфонаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/velcom-a1
[2] https://zviazda.by/be/tags/4g