Беларусь атрымала ад расійскага боку прапановы па паглыбленні інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае БЕЛТА [1].
Паводле слоў Уладзіміра Макея, беларускі бок атрымаў ад расійскіх калегаў іх прапановы аб бачанні далейшых інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве.
"Падчас сустрэч нашых кіраўнікоў абмяркоўваліся розныя пытанні, звязаныя з нашымі ўзаемаадносінамі, былі перададзеныя адпаведныя матэрыялы, над гэтымі матэрыяламі беларускі бок цяпер працуе", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/belarus-poluchila-ot-rossijskoj-storony-predlozhenija-ob-uglublenii-integratsionnogo-sotrudnichestva-341067-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya