Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС практычна гатова да падпісання. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае БЕЛТА [1].
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што па гэтым дакуменце былі спрэчныя моманты, але атрымалася прыйсці да калегіяльнага рашэння, якое дазваляе літаральна ў бліжэйшы час падпісаць дамову. Але паколькі гэты дакумент ідзе ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні.
Разам з тым міністр упэўнены, што атрымаецца прыйсці да агульнага меркавання і датычна пагаднення па рэадмісіі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/soglashenie-ob-uproschenii-vizovogo-rezhima-mezhdu-belarusjju-i-es-prakticheski-gotovo-k-podpisaniju-341077-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey