Нядаўна ў Беларусі была агучана навіна пра тое, што ў Мінску на Свіслачы плавае іншаземная і надзвычай прыгожая птушка — качка-мандарынка.
Для многіх гэта была своеасаблівая сенсацыя. Але не для сям'і Карпекаў з вёскі Лакуці Шклоўскага раёна. У іх на падворку не першы год гадуюцца і прыгажуні-мандарынкі, і фазаны розных масцяў, і каралеўскія паўліны. Маладая матуля Кацярына Карпека са сваім гадавалым сынком Іванам (на фота) кожную раніцу робяць абыход вальераў — нібы ў заасадзе, каб накарміць і напаіць сваё экзатычнае птушынае сямейства.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya