Колькасць прадстаўнікоў народнасці фульбе (фулані), якія загінулі ў суботу ў выніку ўзброенага нападу на населены пункт у цэнтральнай частцы Малі, узрасла да 134. Пра гэта піша ТАСС [1].
Раней паведамлялася пра 110 ахвяраў.
Срод загінулых - дзеці, цяжарныя жанчыны і пажылыя людзі.
Як адзначае Agence France-Presse, за атакай, як мяркуецца, стаяць прадстаўнікі племя дагон.
Напад, які стаў адным з самых кровапралітных за апошнія гады, адбыўся падчас знаходжання ў Малі дэлегацыі Савета Бяспекі ААН. Члены дэлегацыі асудзілі прымяненне гвалту і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/6252194
[2] https://zviazda.by/be/tags/mali
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyacyarpelyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/narod