Здарэнне адбылося ўдзень у вёсцы Лозічы.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, пабудова ўжо была ахоплена агнём. На прылеглай тэрыторыі меліся сляды выпаленай травы. Уласнік лазні пражывае ў Віцебску, на момант пажару знаходзіўся там. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Пажар ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі. Агнём знішчаны дах пабудовы, пашкоджаны сцены. Прычыны здарэння высвятляюцца. Версія, што разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/agon
[3] https://zviazda.by/be/tags/suhaya-trava