Выстава жывапісу "Родны край" Мікалая Назарчука адкрыецца 27 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, піша БЕЛТА [1].
Экспазіцыя прадставіць рэтраспектыву работ мастака розных перыядаў творчасці, з сярэдзіны 1960-х гадоў да пачатку XXI стагоддзя, з калекцыі сям'і майстра, Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
"Вялікая персанальная выстава Мікалая Назарчука ўпершыню пакажа творчыя дасягненні аднаго з майстроў сучаснага беларускага мастацтва, у той жа час адкрые імя гэтага выдатнага жывапісца", - адзначыў мастацкі крытык Яўген Шунейка.
Выстава "Родны край" будзе дэманстравацца па 14 красавіка.
Творы майстра знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Францыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/vystavku-zhivopisi-rodny-kraj-predstavjat-27-marta-v-galeree-mihaila-savitskogo-341216-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyyaulenchae-mastactva