Наносяцца ў адпаведнасці з законам, адзначаецца ў Белай кнізе.
Кітай наносіць ўдары па тэрарызму і экстрэмізму ў адпаведнасці з законам, адзначаецца ў Белай кнізе аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам і абароне правоў чалавека ў Сіньцзяне, апублікаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Мясцовыя ўлады паважаюць і абараняюць грамадзянскія правы, у тым ліку свабоду веравызнання. Разам з гэтым, наносяцца жорсткія ўдары па ўсіх формах тэрарыстычнай дзейнасці, гаворыцца ў Белай кнізе.
Згодна з дакументам, з 2014 года ў Сіньцзяне было абясшкоджана 1.588 гвалтоўных і тэрарыстычных груповак, арыштавана 12.995 тэрарыстаў, канфіскавана 2052 выбуховыя прыстасаванні, за 4858 незаконных рэлігійных мерапрыемстваў пакарана 30.645 чалавек і канфіскавана 345.229 незаконных рэкламных матэрыялаў рэлігійнага характару .
Караючы за злачынствы ў адпаведнасці з законам, судовыя органы ў Сіньцзяне таксама на падставе законаў забяспечваюць права падсудных на абарону, а таксама права на выкарыстанне роднай мовы ў судовых працэсах, каб гарантаваць працэдурную справядлівасць і абараняць асноўныя грамадзянскія правы, адзначаецца ў дакуменце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya