Міністэрствам юстыцыі прыняты рашэнні аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з рыэлтарскімі паслугамі, выдадзеныя ТАА «Планета нерухомасці» і ТАА «Нью Флэт», паведамляе [1] сайт ведамства.
Падставай да разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі ТАА «Планета нерухомасці» з'явiлася скарга грамадзяніна Е., які звярнуўся ў гэту арганізацыю па рэкламе кватэры, прапанаванай да найму.
У выніку аказалася, што рэклама з'яўляецца няпэўнай, а па названым у ёй адрасе знаходзіцца адміністрацыйны будынак.
Пры разглядзе скаргі выяўлены і іншыя парушэнні ў працы ТАА «Планета нерухомасці». Вызначаны факт аказання рыэлтарскіх паслуг спажыўцу асобай, якая ў штаце гэтай арганізацыі не знаходзілася.
Міністэрства юстыцыі неаднаразова звяртала ўвагу, што рыэлтарскія паслугі маюць права аказваць толькі рыэлтары і агенты па аперацыях з нерухомай маёмасцю, якiя знаходзяцца ў штаце рыэлтарскай арганізацыі.
Спасылкі
[1] https://minjust.gov.by/be/press/news/on_the_termination_of_the_licenses/
[2] https://zviazda.by/be/tags/neruhomasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/minyust