У Навагрудскім раёне першымі пачалі веснавую сяўбу ў сельгаспрадпрыемстве «ААТ «Прынёманскі». Сярод удзельнікаў адказнай кампаніі гаспадаркі — механізатары Ігар Каранеўскі, Андрэй Казыра і Уладзімір Кузьміч, Сяргей Шэстак і Мікалай Казак, галоўны аграном Андрэй Дамуць. Мне давялося зрабіць гэтыя фотаздымкі, калі атрад хлебаробаў працаваў на палетках каля вёскі Вераскова.
Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya