Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае [1] рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае», перадае БЕЛТА [2].
Аляксандр Лукашэнка наведае малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», якое ўваходзіць у структуру аграхолдынга. Яму даложаць аб прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ўдзельнікаў сельскагаспадарчага аб’яднання і іх падрыхтоўцы да вясенніх палявых работ, рабоце па інтэнсіфікацыі малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе «Купалаўскага».
Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг «Купалаўскае» ў чэрвені мінулага года. Тады ён заявіў, што гэты праект дзяржаўнай важнасці, аднак развіваецца ён марудна. «Мы ўцягваемся ў сур’ёзны праект. Работы ідуць вельмі марудна, бессістэмна», — падкрэсліў Прэзідэнт.
У лістападзе 2016 года ў час адной з рабочых паездак у рэгіён Прэзідэнт даў даручэнне па стварэнні аграхолдынга — Холдынг «Купалаўскае» зарэгістраваны 4 ліпеня 2017 года. У яго склад уваходзяць ТАА «Купалаўскае» — кіруючая кампанія холдынга«, ЗАТ «Вялікія Славені», ААТ «Амкадор-Шклоў» і ААТ «Новагарадзішчанскае».
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190325/1553502312-lukashenka-chakae-ad-agraryyau-novyh-idey-dlya-razviccya-pradpryemstvau
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-oznakomitsja-s-rabotoj-agroholdinga-kupalovskoe-341422-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabochaya-paezdka